Урад на паўгода ліцэнзаваў імпарт скуры са шкур буйной рагатай жывёлы

8 лютага, Позірк. Для ўвозу ў Беларусь гатовай скуры са шкур буйной рагатай жывёлы цяпер неабходна атрымліваць разавую ліцэнзію, вынікае з пастановы Савета міністраў № 73 ад 6 лютага.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 8 лютага, ліцэнзію патэнцыйнаму імпарцёру выдае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пасля ўзгаднення з канцэрнам “Беллегпрам”.
Патрабаванне не распаўсюджваецца на тавары, якія перамяшчаюцца транзітам; увозяцца ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі; вырабленыя ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (пры наяўнасці сертыфіката паходжання).
У выдачы ліцэнзіі можа быць адмоўлена, калі прасіцель падаў дакументы, што не адпавядаюць патрабаванням; калі выявіцца, што “патэнцыйны пастаўшчык тавараў не з’яўляецца іх вытворцам”.
Пастанова дзейнічае на працягу шасці месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

