Ціханоўская наведае Брусэль

9 лютага, Позірк. Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская 10 лютага наведае Брусель, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Палітык сустрэнецца з кіраўнікамі Еўрапейскага парламента Робертай Метсолай і Еўрапейскага савета Антонію Коштай, каб “абмеркаваць ключавыя пытанні бяспекі і палітычнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіёне”.
“Асноўныя тэмы абмеркавання: рэгіянальная бяспека (пагрозы, звязаныя з ваеннай прысутнасцю Расіі ў Беларусі, і іх шырэйшыя наступствы для бяспекі Еўропы); Беларусь у кантэксце мірных перамоў па Ўкраіне”, — сказаў Вячорка.
Таксама сярод прыярытэтаў названа вызваленне палітвязняў і “ўзмацненне міжнароднага ціску на рэжым” для гэтага, падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя.
Будзе абмяркоўвацца сумесная стратэгія ўзгаданых органаў па Беларусі на 2025 год, дадаў дарадца.


- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка