Мінск 19:52

Смяротнасць на пажарах павялічылася на 12%

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

11 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 10 лютага да 6:00 11 лютага) у Беларусі ад наступстваў пажараў загінулі два чалавекі, сведчыць аператыўная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У Гродзенскім раёне ў бальніцы памёр чалавек, які атрымаў апёкі на пажары 28 студзеня.

У выніку пажару ў вёсцы Новы Крыўск (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) загінуў гаспадар (1980 год нараджэння) гарэлага драўлянага дома.

Ад пачатку года адбыўся 751 пажар — на 8,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (691). Загінула 103 чалавекі (92; +12%), траўмвана — 57 (67; -14,9%).

За мінулы год агонь забраў жыцці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м; траўмаваў 558 (+6,7%, 523).

Падзяліцца: