Ціханоўская заклікала французскіх парламентарыяў дамагацца вызвалення палітвязняў у Беларусі
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2025/02/photo_2025-02-11_18-41-56.jpg)
11 лютага, Позірк. Дамагацца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі заклікала дэпутатаў французскага парламента дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Пра сустрэчы, што адбыліся ў Парыжы, “Позірку” паведаміў галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, 11 лютага ў межах форуму AI Action Summit Ціханоўская сустрэлася са спікерам Нацыянальнага сходу Францыі Яэль Браўн-Півэ, дэпутатамі парламента, а таксама з прадстаўнікамі групы “За дэмакратычную Беларусь” у заканадаўчым органе гэтай дзяржавы.
“Галоўная тэма сустрэч — вызваленне беларускіх палітвязняў. Ціханоўская падкрэсліла, што намаганні прыкладаюцца як па гуманітарным, так і па палітычным кірунку, але неабходна прыкласці ўсе намаганні і ўзмацніць міжнародную каардынацыю, каб прымусіць рэжым Лукашэнкі вызваляць людзей і спыніць рэпрэсіі”, — сказаў Вячорка.
Ён таксама паведаміў пра дамоўленасці з французскімі дэпутатамі “пашырыць працу групы “За дэмакратычную Беларусь” і правесці ў другой палове 2025 года ў Нацсходзе Францыі “Форум Каліноўскага”.
Падчас сустрэч, дадаў дарадца, узнімаліся тэмы легалізацыі беларускіх палітычных эмігрантаў, статусу “пашпарта новай Беларусі” і інш.
“Ціханоўская заклікала дэпутатаў узяць ганаровы патранаж над палітвязнямі і далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка”, — адзначыў Вячорка.
Паводле яго слоў, дэпутаты “выказалі гатоўнасць наведаць Варшаву і Вільнюс, каб сустрэцца з былымі палітвязнямі і сем’ямі рэпрэсаваных”.
На сустрэчы парламентарый Фрэдэрык Пеці “афіцыйна перадаў Ціханоўскай фінальны даклад па назіранні за выбарамі ў Каардынацыйную раду”, адзначыў Вячорка, нагадаўшы, што менавіта Пеці кіраваў міжнароднай групай назіральнікаў за выбарамі ў КР у 2024 годзе.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПлатформа "Новая Беларусь" правяла рэбрэндынг і змяніла назвуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у чатыры разы перавышае паказчыкі пачатку мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2024 год лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь — лабараторыя рэпрэсій, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+