Мінск 11:34

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінула два чалавекі, з пачатку года — 105

Ілюстрацыйнае фота: Мінскае гарадское ўпраўленне МНС

12 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 11 лютага да 6:00 12 лютага) на пажарах у Беларусі загінула два чалавекі, сведчыць аператыўная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле інфармацыі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, у вёсцы Краглевічы (Івацэвіцкі раён) загінуў гаспадар (1956 года нараджэння) гарэлага жылога дома.

Жыццё яшчэ аднаго чалавека, паводле звестак Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, забраў агонь у Пастаўскім раёне, аднак дэталі не прыводзяцца.

Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 777 пажараў — на 10,1% больш, чым за той жа перыяд 2024-га (706). Загінула ад агню 105 чалавек (+12,9%; 93), траўмавана 59 (-13,2%; 68), выратавана — 59 (-24,4%; 78).

Падзяліцца: