Над Гомелем збілі лятучы аб’ект — СМІ
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2025/02/padenie_oblomkov_screen_1128x752.jpg)
13 лютага, Позірк. Мінулай ноччу “каля 00:32” над Гомелем быў збіты лятучы аб’ект, паведаміла незалежнае рэгіянальнае медыя “Флагшток” (працуе ў выгнанні, мае ўласныя крыніцы).
Адзначаецца, што гэта адбылося на фоне масіраванай атакі Расіі па Украіне, падчас якой пад ударам апынулася ў тым ліку ўкраінская Чарнігаўская вобласць, якая мяжуе з Гомельскай вобласцю Беларусі.
Паводле інфармацыі медыя, пра падзенне абломкаў на зямлю паведамілі жыхары цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частак Гомеля: “Праз выбух у паветры шум выбуху чутны быў ва ўсім горадзе і ў прыгарадах. У Гомелі праз выбухную хвалі спрацавалі сігналізацыі аўтамабіляў, гараджане адчулі вібрацыю сцен дамоў. На вуліцы адчуваўся пах гару”.
Пазней “Флагшток” апублікаваў інфармацыю падкантрольнага ўпраўленню ідэалогіі Гомельскага аблвыканкама тэлеграм-канала, які, “папрасіў супакоіцца і чакаць інфармацыі з афіцыйных крыніц”.
Расійскі паблік “Осторожно, новости” сцвярджае: “Жыхарка гомельскага мікрараёна “Волатава” распавяла, што бачыла падпаланыя абломкі ў небе”. “Паводле слоў мясцовых, было зафіксавана 3 аб’екты — каля 00:30. Яшчэ адзін аб’ект быў заўважаны каля вёскі Рамановічы (5 км на ўсход ад Гомеля. — “Позірк”.), а трэці бачылі ў Навабеліцкім раёне [Гомеля]. Як мяркуецца, размова ідзе аб працы БПЛА, якія былі знішчаны СПА. Афіцыйных даных уладаў зараз няма”, — гаварылася ў паведамленні.
Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны ўначы паведамілі пра ўварванне беспілотнікаў на тэрыторыю Чарнігаўскай вобласці; на момант падрыхтоўкі матэрыялу аператыўнай зводкі за мінулую ноч у тэлеграм-канале ПС УСУ не было.
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка ў лістападзе 2024 года заяўляў, што “мірнае неба – гэта ж не нешта ўмоўнае, абстрактнае. Гэта сапраўды калі свеціць сонца, няма дыму ад падпаленых гарадоў, вёсак, лясоў, калі не чакаеш прылёту беспілотнікаў, снарадаў”.
Летась 4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэння мяжы баявымі беспілотнікамі і заявіў, што беларускі бок іх збівае незалежна ад таго, украінскія яны ці расійскія.
Залёт БПЛА ў Беларусь ён патлумачыў недасведчанасцю аператараў, адзначыўшы, што пасля ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы апараты губляюць арыенцір.
Афіцыйныя ведамствы часцей за ўсё не каментуюць залёты расійскіх дронаў у Беларусь.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЛетась па росце сельгасвытворчасці Беларусь заняла ў ЕАЭС трэцяе месца пасля першага ў 2023 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У студзені будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 4,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+