Ціханоўская лічыць важным, што Зяленскі “ўзнімае пытанне Беларусі ў кантэксце завяршэння вайны”

14 лютага, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская лічыць “важным, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзнімае пытанне Беларусі ў кантэксце завяршэння вайны”, паведаміла прэс-служба беларускага палітыка.
“Гэта тое, пра што я размаўляю з сусветнымі лідарамі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы гэтымі днямі (праходзіць 14–16 лютага. — “Позірк”.), — заявіла Ціханоўская. — Перамовы па заканчэнні вайны — гэта не толькі пра Украіну. Гэта і пра Беларусь, і пра Малдову, і пра ўвесь рэгіён. Без спынення ўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне, без бяспечнай, стабільный і дэмакратычнай Беларусі гэты мір не будзе ўстойлівым”.
“Мы размаўляем з новай амерыканскай адміністрацыяй і даносім, што Беларусь можа адыгрываць ключавую ролю ў гэтым пытанні. І таму мы настойваем, каб і Еўрапейскі саюз узяў удзел у гэтых перамовах, бо ён як ніхто іншы разумее важнасць Беларусі.
Нельга дапусціць, каб быў зафіксаваны статус-кво, і Беларусь засталася ў сферы ўплыву Расіі. Гэта толькі развязала б рукі дыктатарам і ўзмацніла б [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна”, — заявіла дэмлідар.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х Ціханоўская напісала, што “была б удзячная прэзідэнту Украіны, калі б ён узняў тэму Беларусі на перамовах з прэзідэнтам ЗША”. “Без свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі не будзе трывалага міру. Цяпер самы час заняцца бяспекай усяго рэгіёну — Беларусь з’яўляецца яго неад’емнай часткай”, — падкрэсліла яна.
На сустрэчы з журналістамі падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 14 лютага Зяленскі сказаў, што падчас сваёй наступнай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам мае намер паведаміць яму “пра тое, што расіяне збіраюцца зрабіць з Беларуссю”.
Ён другі раз за два дні паўтарыў тэзу пра тое, што РФ падрыхтуе 15 дывізій “для трэніровак і ўзмацнення сітуацыі на беларускім напрамку”, адзначыўшы, што гэта будзе каля 100–150 тысяч чалавек. Пры гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што не можа дакладна сказаць, ці ўсе гэтыя вайскоўцы будуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.
Зяленскі лічыць, што гэтыя войскі могуць уварвацца як ва Украіну, па аналогіі з 2022 годам, так і ў Польшчу і краіны Балтыі.
Расійскія войскі, якія прыбылі на беларускую тэрыторыю для ўдзелу ў вучэннях “Саюзная рашучасць — 2022”, пасля іх заканчэння не былі з яе выведзеныя і выкарыстоўваліся для ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года. Афіцыйны Мінск падтрымлівае агрэсію РФ. На раннім этапе агрэсіі тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася для наземнага ўварвання і нанясення ракетных удараў.
Увосень 2025 года на беларускай тэрыторыі пройдуць сумесныя з Расіяй стратэгічныя вучэнні “Захад”.

Ціханоўская: Калі Украіна будзе вымушаная пайсці на саступкі, гэта ўзбадзёрыць Лукашэнку і Пуціна
- ПалітыкаСтаршыня Рады БНР, якая жыве ў Канадзе, параўнала Беларусь з ёй — краіна "бароніцца ад ЗША"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць эканамічных злачынстваў за год вырасла амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў у Беларусі зменшылася пагалоўе ўсіх асноўных відаў сельскагаспадарчых жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкам, што працуюць у Беларусі, могуць дазволіць выпускаць уласныя токеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаНацбанк разлічвае на пашырэнне банкаўскай карэспандэнцкай сеткі ў "дружалюбных і нейтральных краінах"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+