Чацвёртыя суткі запар ад агню ў Беларусі гіне два чалавекі
17 лютага, Позірк. Чацвёртыя суткі запар ад агню ў Беларусі гіне два чалавекі, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу дадзеных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Трагедыі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6.00 16 лютага да 6.00 17 лютага) адбыліся ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці і Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці.
За 24 гадзіны рэгістраваны 33 пажары (з пачатку года — 921; +22% да аналагічнага перыяду 2024-га). Паводле даных МНС, сёлета агонь забраў жыцці ўжо 115 чалавек (98; 17,3%).
За 2024 год агонь забраў жыцці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м (524); траўмаваў 558 (6,7%, 523).
На пасяджэнні калегіі МНС, якое прайшло 14 лютага, кіраўнік ведамства Вадзім Сіняўскі заявіў, што ў 2024 годзе ў Беларусі былі “забяспечаны бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва, аператыўнае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі і эфектыўная ліквідацыя іх наступстваў”.
Паводле чыноўніка, у выніку “сумеснай прафілактычнай работы” колькасць загінуўшых на пажарах у мінулым годзе “не перавысіла сярэднегадавы паказчык за апошнія пяць гадоў”. Разам з тым, канстатаваў Сіняўскі, меры, якія прымаюцца, не дазволілі захаваць дасягнутую ў 2022 і 2023 гадах дынаміку зніжэння колькасці пажараў і загінуўшых ад іх людзей.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў: “У першую чаргу мяне хвалюе колькасць пажараў, якія адбываюцца ў нашай краіне. Можа быць, нават не па віне працы МНС, а па віне нашых грамадзян, якія неасцярожна абыходзяцца з агнём: гэта і парушэнне правілаў выкарыстання бытавой тэхнікі, гэта і курэнне, гэта і, на жаль, ужыванне алкаголю“.

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПраз снежную і марозную зіму вясновае разводдзе чакаецца вышэй, чым у апошнія гады — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

