Брытанскі суд адхіліў пазоў кампаніі “Дана Астра” аб зняцці санкцый

17 лютага, Позірк. Высокі суд Англіі і Уэльса адхіліў пазоў ЗТАА “Дана Астра” супраць дзяржаўнага сакратара па замежных справах, справах садружнасці і развіццю Вялікабрытаніі, вынікае з інфармацыі на сайце інстанцыі.
Кампанія, кантраляваная сербскімі братамі Багалюбам і Драгамірам Карычамі, патрабавала адмены ўведзеных Вялікабрытаніяй санкцый.
У пазове сцвярджалася, што зарэгістраваная на Кіпры “Дана Астра” нібыта падвяргаецца шэрагу абмежаванняў з боку ўладаў Беларусі, бо лічыцца імі заходняй кампаніяй.
Гэтыя і іншыя довады на карысць зняцця брытанскіх санкцый суд палічыў непераканаўчымі.
У верасні 2023 года Казначэйства Вялікабрытаніі адкарэктавала абгрунтаванне ўведзеных у снежні 2020 года санкцый у дачыненні да Dana Holdings (“Дана Астра”). З абгрунтавання была выкраслена згадка пра сербскіх братоў Карычаў, іх цесных сувязях з Аляксандрам Лукашэнкам і яго сям’ёй, а таксама выгадзе, якую яны з гэтага здабываюць. У ім таксама больш не фігуруюць фармулёўкі аб “публічнай падтрымцы” Лукашэнкі з боку кампаніі “перад тварам забастовак і пратэстаў”.
У абноўленым абгрунтаванні гаворыцца, што кампанія “ўдзельнічае або ўдзельнічала ў атрыманні выгады ад урада Беларусі або ў аказанні яму падтрымкі з дапамогай вядзення бізнесу ў галіне, якая мае стратэгічнае значэнне для ўрада Беларусі, а менавіта ў беларускім будаўнічым сектары”. Таксама яна ў якасці “спонсара Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі” была ўцягнутая ў “рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці або дэмакратычнай апазіцыі”, “іншыя дзеянні, палітыку або дзейнасць, якія падрываюць дэмакратыю або вяршэнства закона ў Беларусі”.
У папярэдняй рэдакцыі абгрунтавання сцвярджалася, што “Дана Астра” з’яўляецца “адзіным недзяржаўным генеральным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі”. Міжнародны алімпійскі камітэт, гаварылася ў дакуменце, “прыняў меры” ў дачыненні да НАК за тое, што той не змог “належным чынам абараніць спартсменаў ад рэпрэсій супраць іх за пратэст супраць выбараў 9 жніўня [2020 года] і наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў”.
Згодна з абноўленай рэдакцыяй абгрунтавання, актывы кампаніі “па-ранейшаму падлягаюць замарозцы”.
Увосень 2020 года выданне EU Observer апублікавала расследаванне аб маёмасных сувязях гэтай кампаніі з сынам Аляксандра Лукашэнкі Віктарам і яго жонкай Ліліяй праз кіпрскія афшорныя кампаніі.
У снежні 2020 года Савет ЕС унёс кампанію ў санкцыйны спіс. Пазней яна трапіла пад санкцыі Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, якія далучыліся да новых пакетаў абмежавальных мер.
У 2022 годзе ў санкцыйны спіс ЕС трапіў Багалюб Карыч.
У сакавіку 2023 года Dana Holdings была ўнесена ў санкцыйны спіс Японіі.
28 чэрвеня 2024 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся здымаць з кампаніі санкцыі, а 6 лістапада 2024 года адхіліў скаргу на санкцыі ЕС з боку Багалюба Карыча.
“Дана Холдынгс / Дана Астра” — адзін з асноўных дэвелапераў і забудоўшчыкаў у Беларусі. Кампанія атрымала зямельныя ўчасткі для забудовы некалькіх буйных жылых комплексаў і бізнес-цэнтраў. Уладальнікі Dana Holdings / Dana Astra падтрымліваюць цесныя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Лілія Лукашэнка, нявестка прэзідэнта, займае ў кампаніі высокую пасаду. Такім чынам, Dana Holdings/Dana Astra здабывае выгаду з рэжыму [Лукашэнкі] і падтрымлівае яго”, — гаварылася ў заключэнні суда па скарзе Багалюба Карыча.
17 лістапада мінулага года reform.news са спасылкай на свае крыніцы паведамляў аб арышце і змяшчэнні ў следчы ізалятар днём раней дырэктара кампаніі “Дана Астра” Святланы Шчатко і яе намесніка Паўла Аўчарова. Адзначалася, што пераслед можа быць звязаны з вынікамі праверкі, праведзенай у кампаніі супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка