Толькі ў 14% правераных крам “Суседзі” МАРГ не выявіў парушэнняў
17 лютага, Позірк. Аб праведзенай праверцы гандлёвых аб’ектаў рознічнай сеткі “Суседзі” паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
У 86% крам, падвергнутых маніторынгу, супрацоўнікі ведамства выявілі “парушэнні дзеючага заканадаўства”.
Праверкі праводзіліся ў Віцебску, Лідзе (Гродзенская вобласць), Мінску, Магілёве і іншых гарадах.
“Устаноўленыя факты рэалізацыі тавараў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, невыканання абавязковых асартыментных пералікаў, адсутнасці неабходных сродкаў вымярэнняў, інфармацыі для спажыўцоў, неналежнага афармлення цэннікаў і інш.”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што паводле звестак Гандлёвага рэестра, у Беларусі налічваецца больш за 250 гандлёвых аб’ектаў сеткі “Суседзі”.
У ліпені 2024-га МАРГ паведамляў аб правядзенні з пачатку года “кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў” у дачыненні да больш за 1.800 аб’ектаў. Больш за 1.350 было “падвергнута маніторынгу” ў сувязі з выкананнем заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні і бытавым абслугоўванні насельніцтва, а таксама праверана на наяўнасць “у рэалізацыі шырокага асартыменту тавараў айчыннай вытворчасці, у тым ліку “баршчовага набору” (бульба, капуста, морква, буракі, цыбуля. — “Позірк”.).
Акрамя гэтага, МАРГ праверыў на выкананне заканадаўства больш за 25 рынкаў.
Па выніках маніторынгаў, адзначала ведамства, суб’ектам гаспадарання было выдадзена 1.034 рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, 247 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, па фактах парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 525 вінаватых асоб, сума штрафных санкцый склала больш за 57 тыс. рублёў.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаТолькі ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў гадавы план па будаўніцтве жылля выкананы на 65,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка