Мінск 23:06

Курсы долара і юаня знізіліся на біржавых таргах 18 лютага

Крыніца: latinamericanpost.com

18 лютага, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 лютага 2025 года.

Каціроўка долара знізілася да 3,2603 рубля (-0,0042; -0,13%), юаня — да 4,4362 за 10 (-0,0054; -0,12%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5441 за 100 (+0,004; +0,11%), еўра — да 3,41 (+0,0008; +0,02%).

На мінулым рабочым тыдні (10–14 лютага) долар патаннеў на 3,73% (з 3,3899 да 3,2633 рубля), еўра — на 3,61% (з 3,513 да 3,3862), юань — на 4,27% (з 4,633); расійскі рубель падаражэў на 2,49% (з 3,4534 да 3,5393 за 100).

На 1,73% (з 3,4735 да 3,4134 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 студзеня 2025-га. На першым месцы Расія, дзе даляр афіцыйна патаннеў на 3,61% (са 101,6797 да 98,0062 рубля).

Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацьверты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца па росце афіцыйнага курсу долара (16,12%), у 2022-м — трэцяе (7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: