Доля гарадскіх жыхароў, якія аддаюць перавагу беларускай мове, павялічылася за год з 7% да 11% — даследаванне
19 лютага, Позірк. Доля гарадскіх жыхароў, якія аддаюць перавагу на беларускай мове, летась склала 11%. “Час ад часу” на ёй размаўляюць 44% гараджан. Рускай мове аддаюць перавагу 88%, час ад часу ёй карыстаецца 5%. Такія даныя былі прадстаўленыя на прэзентацыі даследавання “Беларуская ідэнтычнасць у 2024 годзе“, падрыхтаванага сацыёлагамі Філіпам Біканавым і Канстанцінам Несцяровічам.
Паводле даследавання, часам у зносінах ужываецца англійская (у 19% апытаных), польская (у 6%) і ўкраінская (у 4%) мовы.
Гэтыя звесткі некалькі адрозніваюцца ад вынікаў папярэдняга апытання, прадстаўленых Біканавым і Несцярэнкам у снежні 2023 года. Тых, хто аддае перавагу беларускай мове, было 7%, рускай — 92%. Час ад часу на беларускай размаўлялі 44%, рускай — 1%, англійскай — 16%, польскай — 5%, украінскай — 4%.
Роднай беларускую мову лічаць 63% апытаных (год таму 56%), рускую — 71% (73%), польскую і ўкраінскую — па 2% (па 1%).


- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка