Літоўскія чыгункі прыпынілі транзіт рапсавага алею з Беларусі пасля расследавання БРЦ
19 лютага, Позірк. Кампанія LTG Cargo, якая ўваходзіць у дзяржаўную групу Літоўскай чыгункі (ЛЧ), спыніла транзіт праз краіну прадукцыі беларускага прадпрыемства “Аграпрадукт”, паведамляе delfi.lt спасылкай на 15min.
Раней у гэты ж дзень, 19 лютага, было апублікаванае расследаванне Беларускага расследвальніцкага цэнтра і ягоных партнёраў, у якім сцвярджаецца, што Расія вывозіць з акупаваных украінскіх тэрыторый насенне рапсу і прадае яго ў Беларусь, дзе з яго вырабляецца алей, які ў тым ліку экспартуецца ў краіны Еўрасаюза.
Паведамляецца, што LTG Cargo пачала ўнутранае расследаванне.
Паводле даных LTG Cargo, у 2024 годзе транзітам праз Літву перавезена амаль 50 тыс. тон рапсавага алею вытворчасці “Аграпрадукта“, толькі за апошні квартал мінулага года ў гэтую краіну было ўвезена 47 тыс. тон беларускага рапсавага алею. Згодна інфармацыі з адкрытых крыніц, “Аграпрадукт“ у год вырабляе каля 300 тыс. т алею, 80% якога экспартуецца.
Як вынікае з расследавання, ТАА “Аграпрадукт” з Брэсцкай вобласці ў 2022 годзе прыкладна ў два разы ў параўнанні з 2021 годам павялічыў экспарт рапсавага алею ў ЕС. Поўнамаштабнае расійскае ўварванне ва Украіну пачалося ў лютым 2022 года.
Сцвярджаецца, што выкарыстоўваецца не толькі беларуская, але і імпартная сыравіна, у прыватнасці з акупаваных тэрыторый.
Паводле звестак “Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі”, у 2024 годзе ў Літву і Латвію паступіла прыкладна па 50 тыс. т прадукцыі беларускага вытворцы. З іх 30 тыс. і 2 тыс. т адпаведна прызначалася для ўнутраных рынкаў гэтых краін.
У Латвію ў першай палове 2024 года, згодна звестак Еўрастата, было ўвезена 68,9 тыс. т рапсавага алею з Беларусі.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў у РНПЦ дзіцячай хірургіі выратавана больш за 100 дзяцей з дапамогай апарата ЭКМАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі ў ЕС менш чым за тры тыдні лютага перавысіла студзеньскі паказчыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка