МАРГ выявіла парушэнні ў 96% правераных крам “Капеечка“

20 лютага, Позірк. Парушэнні ўстаноўлены ў 96% гандлёвых аб’ектаў рознічнай сеткі “Капеечка”, падвергнутых маніторынгу МАРГ, паведамляе прэс-служба ведамства.
“Накіраваны рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў, выдадзены прадпісанні аб забароне рэалізацыі прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці”, — гаворыцца ў рэлізе.
Сетка развівае ЗАТ “Дабраном”. На тэрыторыі краіны ім адкрыта больш за 1,1 тыс. рознічных гандлёвых аб’ектаў, удакладнілі ў ведамстве.
Таксама кампаніі належыць аднайменная гандлёвая сетка і сетка дыскаўнтэраў “Маяк”.
Арганізацыя пазіцыянуе сябе як “вядучая прадуктовая мультыфарматная рознічная кампанія Беларусі, якая валодае партфелем брэндаў сеткавых магазінаў”.
Раней МАРГ агучыў маштабныя прэтэнзіі да інтэрнэт-маркетплэйсу “Вайлдберыз” і гандлёвай сеткі “Суседзі”.
14 студзеня ведамства ўзначаліў былы дыпламатычны работнік і некалі першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч.
Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да яго, заявіў, што ўлады кантраляваць прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы і “накіроўваць іх працу”.
Ён таксама даручыў новаму міністру “вывучыць вопыт савецкага гандлю і зрабіць усё, каб на прылаўках быў асартыментны пералік тавараў”.


- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

