Мінск 21:17

За два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК

Фота: pixabay.com

20 лютага, Позірк. За 2023 і 2024 гады ў Беларусі дзеля легалізацыі рэпрэсій было зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў, якія альбо прама парушаюць правы чалавека, альбо ствараюць умовы для іх парушэння. Пра гэта заявіла эксперт Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК), юрыст і праваабаронца Кацярына Дэйкала на прэзентацыі агляду трэндаў дзяржаўнай палітыкі за 2024 год.

Эксперт адзначыла, што легалізацыя рэпрэсій у 2023 і 2024 гадах ахоплівала практычна ўсе сферы жыцця грамадства.

Ключавым трэндам дзяржпалітыкі на канец 2024 года, паводле слоў спікера, стала тое, што дзяржава “пачала па другім коле ўносіць змены ва ўжо змененыя раней за норму“. Яна нагадала, што ў 2023 годзе назіраўся “самы вялікі скачок легалізацыі рэпрэсій“, тады як у 2024-м — акцэнт на пашырэнні спектру супрацьпраўных метадаў і ўмацаванне “піраміды рэпрэсіўнага заканадаўства“.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: