Прэм’ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў “выбараў”
20 лютага, Позірк. Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку “з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падчас нядаўніх выбараў”, паведаміла 20 лютага прэс-служба адрасата.
Паводле яе сцвярджэння, кіраўнік індыйскага ўрада заявіў, што “з нецярпеннем чакае сумеснай працы па далейшым паглыбленні і пашырэнні сувязяў у новых галінах супрацоўніцтва для больш поўнай рэалізацыі сапраўднага патэнцыялу двухбаковых адносін”.
Такім чынам, віншаванне індыйскага прэм’ера паступіла праз 17 дзён пасля таго, як Цэнтрвыбаркам 3 лютага абвясціў Аляксандра Лукашэнку пераможцам праведзенага 26 студзеня ў Беларусі электаральнага мерапрыемства.
У дзень “выбараў“, 26 студзеня, Лукашэнка, віншуючы з Днём рэспублікі прэзідэнта Індыі Драупадзі Мурму і Нарэндру Модзі, запрасіў апошняга наведаць Беларусь “для абмеркавання ўсіх пытанняў двухбаковага парадку дня”. Раней ён таксама запрашаў у краіну Мурму.
Па стане на 20 лютага віншаванні з “пераабраннем“ Лукашэнка атрымаў ад кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 37 краін. Аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 26 студзеня ў той ці іншай форме заявіла 40 дзяржаў.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка