Прадстаўнікі парламента Беларусі заклікалі краіны АБСЕ адмовіцца ад санкцый

21 лютага, Позірк. Санкцыі і “аднабаковыя прымусовыя меры” — гэта фактары, якія ў істотнай меры перашкаджае ўмацаванню эканамічнай і экалагічнай бяспекі, тармозяць эканамічны рост і ўстойлівае развіццё ў рэгіёне АБСЕ, заявіў член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Алег Румо на 24-м зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) у Вене (Аўстрыя) 20 лютага.
Паводле сцвярджэння Румо, у апошнія гады Беларусь “падвяргаецца беспрэцэдэнтнаму масіраванаму знешняму ціску з ужываннем шырокага спектру дыскрымінацыйных мер”, пры гэтым Мінск прытрымліваецца пазіцыі, што санкцыі незаконныя з пункту гледжання міжнароднага права і Статута ААН.
“Беларусь яшчэ раз звяртае ўвагу і заклікае дзяржавы — удзельніцы АБСЕ адмовіцца ад выкарыстання аднабаковых прымусовых мер, якія супярэчаць яе духу і прынцыпам. Мінск разглядае ўзаемапаважлівы дыялог як адзіны шлях для збліжэння пазіцый і пошуку сумесных рашэнняў праблем, якія ўзнікаюць”, — цытуюць Румо дзяржСМІ.
Спікер таксама дадаў, што “мэты прывядзення эканомікі Беларусі да калапсу санкцыі не дасягнулі”: “ВУП Беларусі расце, мы дыверсіфікуем наш экспарт, устойліва рушым па шляху імпартазамяшчэння і забеспячэння тэхналагічнай незалежнасці”.
“Разам з тым прызнаем, што без санкцыяў нашае эканамічнае развіццё было б больш дынамічным. Гэтак жа зразумела, што з-за рэстрыкцыяў пакутуюць і самі еўрапейцы”, — сцвярджае ён.
Старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў заявіў, што Беларусь робіць “вымушаныя меры ў адказ па ўмацаванні ўласнай бяспекі” і “паслядоўна імкнецца ўносіць уклад у рэгіянальную бяспеку”.
У якасці прыкладу забеспячэння рэгіянальнай бяспекі ён прывёў правядзенне ў Мінску “другі год запар” “Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы”.
“Гэтак жа адказна мы падышлі і да арганізацыі канферэнцыі па нелегальнай міграцыі ў Менску [у лістападзе 2024 года], запрасіўшы ў тым ліку і ўсіх нашых заходніх суседзяў. Іх самаўстараненне ад прапанаванага дыялогу гаворыць само за сябе”, — сказаў Рачкоў.
Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЕ прымае ўдзел у 24-м зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Вене.
У мінулым годзе беларускай дэлегацыі было адмоўлена ва ўездзе ў Румынію, дзе праходзіла 31-я штогадовая сесія ПА АБСЕ (29 чэрвеня — 3 ліпеня).
Прэс-сакратар МЗС Румыніі Раду Філіп заявіў тады, што ўлады прынялі рашэнне “не дапусціць расійскую дэлегацыю да ўдзелу ў штогадовай сесіі ПА АБСЕ”, “гэтая ж мера будзе прыменена і да дэлегацыі Рэспублікі Беларусь”.
Паводле яго слоў, рашэнне заснавана на “вядомай і паслядоўнай пазіцыі Румыніі ў адносінах да РФ у кантэксце агрэсіўнай вайны супраць Украіны, якая працягваецца”.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) Ігар Сергяенка 19 мая мінулага года заявіў, што ніжняя палата беларускага парламента мае намер працаваць з ПА АБСЕ, “даводзіць сваю пазіцыю, выказваць свой пункт гледжання на тыя працэсы, якія сёння адбываюцца ў міжнароднай супольнасці”.
30 красавіка Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, які не прызнаюць дэмакратычныя краіны, сфарміравалі склады дэлегацый “па ажыццяўленні кантактаў з еўрапейскімі парламенцкімі арганізацыямі”, у тым ліку ПА АБСЕ.
На зімовай сесіі ПА АБСЕ ў пачатку 2024 года ў Вене дэлегацыя ПП НС зладзіла дэмарш з-за ўдзелу ў мерапрыемствах беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай. Перад выступленнем палітыка на пасяджэнні камітэта асамблеі па пытаннях дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях 22 лютага прадстаўнікі афіцыйнага Мінска — дэпутат Андрэй Савіных і пасол у Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік пры АБСЕ Андрэй Дапкюнас — пакінулі залу.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка