Спакойныя выбары — вынік мер па “супрацьдзеянні экстрэмізму і тэрарызму”, лічыць МУС
21 лютага, Позірк. Спакой і парадак падчас выбараў — “вынік рэалізаванага на працягу апошніх пяці гадоў комплексу мер, накіраваных на барацьбу са злачыннасцю, супрацьдзеянне экстрэмізму і тэрарызму, інфармацыйнае супрацьстаянне”, — заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч на пасяджэнні калегіі ведамства 21 лютага.
“Дасягнутыя значныя вынікі ў барацьбе са злачыннасцю, — цытуе Казакевіча прэс-служба МУС. — Па лініі крымінальнага вышуку колькасць зарэгістраваных злачынстваў скарацілася на траціну. Значна вышэйшая ўдзельная вага раскрытых злачынстваў, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх. Выяўленыя падазраваныя па ўсіх забойствах, згвалтаваннях, наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбоях і рабаваннях. Раскрыты дзве траціны ўсіх крадзяжоў. Больш эфектыўна спрацавалі па злачынствах мінулых гадоў”.
Паводле Казакевіча, захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння нарказлачынстваў, менш зарэгістравана злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх, а колькасць пацярпелых ад іх скарацілася больш чым на траціну.
Пры гэтым “аператыўная абстаноўка ў сферы кіберзлачыннасці характарызуецца істотным павелічэннем колькасці зарэгістраваных злачынстваў і сур’ёзнымі зменамі ў іх структуры”.
Намеснік міністра — камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Мікалай Карпянкоў паведаміў, што для забеспячэння бяспечнага функцыянавання Беларускай АЭС на прылеглай да аб’екта тэрыторыі ўстаноўлены відэакамеры з падключэннем да рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.
Актыўна развіваўся “кірунак прымянення беспілотных лятальных апаратаў і радыёэлектроннай барацьбы”. Сучасная тэхніка, што паступіла на ўзбраенне, “выкарыстоўваецца для забеспячэння масавых мерапрыемстваў і выканання задач у памежжы”. Працягвалася “сістэмная праца” па арганізацыі і падрыхтоўцы добраахвотніцкіх падраздзяленняў, сказаў Карпянкоў.
Агулам, паводле сцвярджэння МУС, узровень злачыннасці дасягнуў найменшага паказчыка за апошнія 10 гадоў. Значна паменшылася колькасць загінулых і параненых у выніку супрацьпраўных дзеянняў.
МУС сярод іншага займаецца палітычна матываваным пераследам нелаяльных да рэжыму грамадзян. Гэтая структура адказная за спісы “экстрэмісцкіх фармаванняў” і “экстрэмістаў”, куды ўключаюцца імёны і назвы тых, хто выказвае адрозную ад рэжымнай пазіцыю.
Раней блізкія да сілавых структур каналы размяшчалі відэазапісы з прыніжаючым чалавечую годнасць затрыманнем грамадзян супрацоўнікамі МУС. Цяпер такія ролікі не публікуюцца, аднак затрыманні не спыніліся, пра што сведчыць расклад судовых пасяджэнняў, а таксама інфармацыя, якая паступае ў рэдакцыю “Позірку”.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка