Мельнікава знаходзілася па-за межамі Польшчы на працягу многіх тыдняў — прэс-сакратар кіраўніка польскага МУС

29 сакавіка, Позірк. Польскія службы “атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Беларусі ўжо некалькі дзён не могуць звязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай”, паведаміў прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі.
“Згодна з данымі польскіх і партнёрскіх службаў, гэтая асоба знаходзілася па-за межамі Польшчы на працягу многіх тыдняў. Польскія службы будуць падтрымліваць дзеянні службаў іншых краін і Каардынацыйнай рады Беларусі для высвятлення месцазнаходжання спадарыні Мельнікавай”, — напісаў ён раніцай 29 сакавіка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Напярэдадні ўвечары прэс-служба лідара фракцыі Каардынацыйнай рады (КР) “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі паведаміла “Позірку”, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы, сувязь з ёй адсутнічае з 25 сакавіка.
“Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з’яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі. Мной афіцыйна пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў дадзеная інфармацыя не разгалошвалася. Мы будзем інфармаваць аб развіцці сітуацыі па ўзгадненні з праваахоўнымі органамі Польшчы”, — сказаў Латушка.
“Наша Ніва” са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што Мельнікава самастойна выляцела з Польшчы ў Вялікабрытанію, “пасля чаго яе след згубіўся”. Пры гэтым, як сцвярджаецца, яна нікога не папярэдзіла пра свае планы.
Паўнамоцтвы кіраўніка КР часова перайшлі да віцэ-спікера Станіславы Гліннік — “у сувязі з немагчымасцю” Мельнікавай “выконваць свае абавязкі”.
Мельнікава была абраная спікерам Каардынацыйнай рады трэцяга склікання 11 ліпеня 2024 года ад блока “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, які значна апярэдзіў астатнія каманды паводле колькасці атрыманых галасоў і ў выніку заняў 28 з 80 месцаў у КР.
Гліннік, унучка былога старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча (цяпер нябожчык), з’яўляецца асабістай памочніцай кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай. Член фракцыі КР “Еўрапейскі выбар” (8 месцаў).
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларускім прадпрыемствам больш за астатніх вінныя партнёры з РФ — БелГППМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка