Дырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў
21 лютага, Позірк. Моўная разнастайнасць “адлюстроўвае найбольш важныя аб’екты ў жыцці таго ці іншага этнаса”, адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў на круглым стале, прымеркаваным да Дня роднай мовы (адзначаецца ў свеце 21 лютага).
“Напрыклад, у мове эскімосаў, паўночнага народа, дзясяткі назваў ільду, у ірландцаў дзясяткі назваў ветру, паколькі яны маракі, ну а мы ўсё-такі людзі на балоце, і таму ў нас дзясяткі і нават сотні назваў балотаў”, — сказаў ён.
Яшчэ адным “паказальнікам ідэнтычнасці” навукоўца назваў фразеалогію. На яго думку, аналізуючы яе, можна зразумець, напрыклад, адносіны той ці іншай нацыі да працы (“Выходзь на поле з касой, дык будзеш з ядой”) ці да грошай (“Дзе грошы гавораць, там праўда маўчыць”).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка баіцца быць забітым у выпадку паўторнага няўдалага ўварвання войскаў РФ з Беларусі ва Украіну — ФейгінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка



