Мінск 01:31

Каранавірусная інфекцыя застаецца прычынай пнеўманій у Беларусі — санслужба

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com

24 лютага, Позірк. Каранавірус па-ранейшаму цыркулюе ў Беларусі і “з’яўляецца крыніцай некаторай колькасці пазабальнічных пнеўманій“, паведаміў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў на прэс-канферэнцыі 24 лютага.

“Гэта значыць, у любым выпадку вакцынацыя актуальная. Трэба разумець, што вакцынацыю ад грыпу і кавіду трэба праводзіць штогод. Не варта забываць, што вакцыны не абараняюць ад таго, што вы не захварэеце дадзенай інфекцыяй. Яны гарантуюць, што, калі вы заразіцеся грыпам альбо каронавіруснай інфекцыяй, хвароба пройдзе ў лёгкай форме і не будзе ніякіх непрыемных наступстваў“, — адзначыў санврач.

Пра сітуацыю з захворваннем і смяротнасцю ад COVID-19 Міністэрства аховы здароўя не інфармуе з пачатку ліпеня 2022 года.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: