Беларусь прагаласавала ў ААН супраць украінскай і амерыканскай рэзалюцый з нагоды трэцяй гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну

24 лютага, Позірк. Супраць абедзвюх рэзалюцый, вынесеных на разгляд Украінай і ЗША да трэцяй гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну, прагаласаваў прадстаўнік беларускіх уладаў у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, сведчыць табло з вынікамі.
У варыянце, прапанаваным Кіевам, як і ў папярэдніх рэзалюцыях, Расія называецца агрэсарам, ад яе патрабуецца неадкладна вывесці войскі. Аўтары дакумента заклікаюць дамагацца міру, заснаванага на прынцыпах Статута ААН. У рэзалюцыі, прапанаванай Вашынгтонам, больш мяккія фармулёўкі, абумоўленыя імкненнем новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да супрацоўніцтва з Уладзімірам Пуціным. У ёй утрымліваецца заклік пакласці канец канфлікту, але не ўдакладняецца, хто яго пачаў і на якіх умовах павінен быць заключаны мір.
Абодва дакументы былі прынятыя. Кожны атрымаў 93 галасы “за”. ЗША прагаласавалі супраць украінскага варыянту і ўстрымаліся пры галасаванні за свой: як паведамляе Цэнтр навін ААН, Еўрасаюз здолеў унесці ў яе папраўкі. У рэзалюцыю дададзена пацверджанне “прыхільнасці суверэнітэту, незалежнасці, адзінству і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў, якія распасціраюцца да яе тэрытарыяльных вод”. Словы “трывалы мір паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй“ заменены на “справядлівы, трывалы і ўсёабдымны мір паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй у адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і прынцыпамі суверэннай роўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў“.
Расія прагаласавала супраць абодвух варыянтаў.
Беларусь, якая падтрымлівае расійскую агрэсію, заўсёды галасуе сінхронна з РФ.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 5 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



