Міліцыя адсправаздачылася пра выяўленне самавольнай здабычы пяску на суму больш за 2 млн рублёў

5 студзеня, Позірк. Пра выяўленне супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю УУС Мінскага аблвыканкама “фактаў самавольнай здабычы карысных выкапняў” паведаміла 5 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, “48-гадовы кіраўнік прыватнай арганізацыі разам са сваім 39-гадовым намеснікам, а таксама 64-гадовым галоўным аграномам прадпрыемства арганізавалі незаконную здабычу пяску на землях сельгаспрызначэння”. Сцвярджаецца, што вывазам займалася “фірма, якая спецыялізуецца на дастаўцы матэрыялаў да аб’ектаў, што будуюцца на тэрыторыі Мінска”.
“Службовыя асобы самавольна здабылі больш за 11 тысяч тон карысных выкапняў”, — гаворыцца ў паведамленні. Паводле даных МУС, “за паўгода злачыннай дзейнасці” дзяржаве нанесеная шкода на суму звыш 2 млн рублёў.
“Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за парушэнне правілаў аховы нетраў. Фігуранты затрыманыя, на іх маёмасць накладзены арышт”, — паведаміла міністэрства.
Даведка “Позірку”. Згодна з артыкулам 271 Крымінальнага кодэкса, парушэнне правілаў аховы нетраў, якое прывяло да наўмыснага або з неасцярожнасці нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры, караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Асабліва буйным памерам шкоды прызнаецца памер на суму, якая ў тысячу і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, вызначаны на дзень здзяйснення злачынства (у 2025 годзе складала 42 рублі).
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 83,1 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка за месяц выраслі на 7,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБольш за 10 дзён на ўсім працягу мяжы ЕС з Беларуссю не фіксуюцца спробы нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ мінулыя суткі зарэгістравана рэкордная за апошнія 10 дзён колькасць пажараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


