Мінск 20:38

Беларус аштрафаваны за спробу ўвозу ў Польшчу цыгарэт у сядзеннях аўтамабіля

Фота: Падатковая палата Беластока

26 чэрвеня, Позірк. Аб канфіскацыі 500 пачкаў кантрабандных цыгарэт на мяжы з Беларуссю паведаміла 26 чэрвеня Падатковая палата Беластока (Польшча).

Нелегальны тавар, як адзначаецца, быў схаваны ў сядзеннях легкавога аўтамабіля “Фальксваген”, які заехаў з Беларусі на памежны пункт пропуску Баброўнікі (з сумежнага боку — Бераставіца). Кошт цыгарэт ацэнены ў суму больш за 10 тыс. злотых (звыш 2,6 тыс. долараў).

Паведамляецца, што за рулём аўтамабіля знаходзіўся 27-гадовы грамадзянін Беларусі. Ён прызнаў віну ў кантрабандзе і быў аштрафаваны на 10 тыс. злотых.

Падзяліцца: