Белгідрамет: 28 чэрвеня чакаецца да 38, 29-га — да 39 градусаў цяпла (абноўлена)
Дададзеная інфармацыя аб штармавых папярэджаннях (аранжавы і чырвоны ўзровень небяспекі)

26 чэрвеня, Позірк. Аб беспрэцэдэнтна гарачым надвор’і 29 чэрвеня паведаміў Белгідрамет.
Днём па паўднёвым захадзе чакаецца да 39 градусаў вышэй за нуль. Гістарычны рэкорд — 38,9 градуса. Такая тэмпература была зафіксавана 8 жніўня 2010 года ў Гомелі (неафіцыйны экстрэмум — 39,2 градуса ў той жа дзень у раёне мясцовага аэрапорта). Чэрвеньскі максімум — 37,1 градуса (23 чэрвеня 2021 года ў Акцябрскім).
26 чэрвеня чакаецца да 32 градусаў (па захадзе), 27-га — да 35 (па паўднёвым захадзе), 28-га — да 38 (па захадзе).
Удзень 29 чэрвеня ў асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, днём пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты, паведамляе Белгідрамет.
Ночы таксама будуць вельмі цёплымі: 27 чэрвеня — да 17 градусаў, 28-га — да 20, 29-га — да 24.
Ноч з тэмпературай паветра не ніжэй за 20 градусаў лічыцца трапічнай.
Сіноптыкі выпусцілі два штармавыя папярэджанні, з аранжавым і чырвоным (максімальным) узроўнем небяспекі.
Першае папярэджанне тычыцца надвор’я 26 і 27 чэрвеня: “Днём 26 чэрвеня (пятніца) па захадзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+32°С. Днём 27 чэрвеня (субота) па захадзе рэспублікі +30..+34°С, месцамі па Брэсцкай вобласці яна складзе + 35°С”.
Другое папярэджанне выдадзенае ў сувязі з надвор’ем 28 і 29 чэрвеня: “Днём 28 чэрвеня (нядзеля) на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра складзе +30..+34°С, месцамі, а па захадзе ў многіх раёнах дасягне +35..+38°С. У Мінску +31..+33°С. Днём 29 чэрвеня (панядзелак) на большай частцы тэрыторыі краіны +35..+39°С, месцамі +30..+34°С. У Мінску +33..+35°С“.
Далей чакаецца істотнае і доўгае пахаладанне. Паветра з паўночных шырот пачне паступаць пасля франтальнага падзелу, які ўжо 29 чэрвеня перамесціцца на Беларусь з Балтыйскага мора.
Варта адзначыць, што на чарнаморскіх курортах у гэтыя дні тэмпература будзе ніжэй на 5-10 градусаў.
Гл. таксама па тэме:
Смерць у закрытым аўтамабілі на сонца ў спякоту надыходзіць на працягу 15–60 хвілін — лекар
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


