Двое веласіпедыстаў пацярпелі ў ДТЗ пад Рэчыцай — знаходзяцца ў рэанімацыі

26 чэрвеня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні ў Рэчыцкім раёне з удзелам веласіпедыстаў паведамляе УУС Гомельскай вобласці.
26 чэрвеня ў 06:55 39-гадовы кіроўца аўтамабіля “Рэно”, рухаючыся на 142-м км аўтадарогі М-10 мяжа Расіі — Гомель — Кобрын, здзейсніў наезд на двух веласіпедыстаў — 65-гадовую жанчыну і 46-гадовага мужчыну, гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў момант сутыкнення веласіпедысты “перасякалі дарогу справа налева па ходзе руху аўтамабіля”.
“З траўмамі веласіпедысты шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы”, — паведамляе УУС.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
Гл. таксама:
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


