Мінск 15:24

Пад коламі мікрааўтобуса ў Гомельскай вобласці загінуў 65-гадовы пешаход — меркавана нецвярозы

Фота: ДАІ Гомельскай вобласці

20 верасня, Позірк. Аб гібелі 65-гадовага пешахода ў дарожна-транспартным здарэнні паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці.

19 верасня каля 20:20 45-гадовы кіроўца мікрааўтобуса “Рэно Майстар”, рухаючыся на 184 км аўтадарогі Р-23 Мінск — Мікашэвічы (Брэсцкая вобласць), паводле папярэдняй інфармацыі, “здзейсніў наезд на 65-гадовага пешахода, які знаходзіўся ў нецвярозым стане”, гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў момант аварыі пешаход перасякаў праезную частку ў неўстаноўленым месцы паблізу нерэгуляванага пешаходнага пераходу, ён не быў пазначаны святлоадбівальным элементам.

У выніку ДТЗ мужчына загінуў.

Згаданая аўтадарога праходзіць у Гомельскай вобласці праз Жыткавіцкі раён. Верагодна, смяротнае ДТЗ адбылося менавіта там.

У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: