Ціханоўская адправілася ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў мерапрыемствах Генасамблеі ААН

20 верасня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская адправілася ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў мерапрыемствах Генеральнай Асамблеі ААН. Пра гэта яна паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.
“Наперадзе тыдзень высокага ўзроўню Генасамблеі ААН, — сказала палітык. — Гэта заўсёды вельмі насычаныя дні, калі ў адным месцы збіраюцца сусветныя лідары і можна за некалькі дзён правесці дзясяткі, а то і сотні важных размоў. Таму ў мяне наперадзе шмат сустрэч”.
Паводле слоў Ціханоўскай, у Нью-Ёрку яна будзе размаўляць “аб вызваленні палітвязняў, аб падтрымцы беларусаў, аб бяспецы і незалежнасці Беларусі”.
“Вельмі важна нагадваць: калі свет абмяркоўвае будучыню нашага рэгіёна, Беларусь не можа заставацца проста радком побач з Расіяй. У нас ёсць свой голас і свае інтарэсы”, — падкрэсліла яна.
Раней “Позірк” паведаміў, што 21 верасня на палях тыдня высокага ўзроўню Генасамблеі ААН пройдзе міністэрскае мерапрыемства, прысвечанае пагрозе, якую Беларусь прадстаўляе для рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.
Мерапрыемства правядуць Еўрапейскі саюз і Латвія сумесна з Эстоніяй, Ірландыяй, Літвой, Польшчай, Швецыяй і Украінай.
Сярод іншага ўдзельнікі мерапрыемства абмяркуюць “зменлівыя наступствы палітыкі рэжыму Лукашэнкі для бяспекі, уключаючы прымяненне транснацыянальных рэпрэсій супраць грамадзян Беларусі за мяжой”.
Чакаюцца выступленні Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) Кайсы Олленгрэн, міністра замежных спраў Латвіі Байбы Бражэ, міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сібігі, кіраўніка МЗС Літвы Кястуціса Будрыса, намесніка міністра замежных спраў Польшчы і дарадцы прэм’ер-міністра Польшчы па нацыянальнай бяспецы Роберта Купецкага і інш.
Паведамлялася, што ў рамках мерапрыемства адбудзецца брыфінг Ціханоўскай.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


