Федэрацыя хакея Беларусі можа звярнуцца ў арбітраж праз рашэнне ІІХФ не дапускаць мужчынскую і моладзевую зборныя да ЧС-2027

7 лістапада, Позірк. Федэрацыя хакея Беларусі (ФХБ) не згодная з пазіцыяй савета Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), які па-ранейшаму не дапускае шэраг беларускіх зборных да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе.
“7 лістапада савет ІІХФ у чарговы раз абвясціў, што зборныя Беларусі не возьмуць удзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету і чэмпіянаце свету 2027 года, — гаворыцца ў заяве беларускай спартыўнай арганізацыі. — Рашэнне прынятае праз некалькі дзён пасля таго, як дысцыплінарная калегія ІІХФ, задаволіўшы апеляцыю ФХБ, анулявала рашэнні савета ад 27 ліпеня 2026 года і прызнала, што спасылкі на меркаванні бяспекі не падмацаваныя дастатковымі доказамі. Гэта ўжо другі выпадак у 2026 годзе, калі дысцыплінарная калегія скасоўвае рашэнні савета ІІХФ пра абмежаванне ўдзелу нацыянальных каманд”.
На думку ФХБ, да чэмпіянату свету сярод мужчынскіх нацыянальных зборных, які пройдзе 14–30 траўня ў двух нямецкіх гарадах — Дзюсельдорфе і Мангейме, “застаецца дастаткова часу, каб прапрацаваць усе арганізацыйныя пытанні”.
“Федэрацыя мае намер абараняць правы беларускага хакея і найбліжэйшым часам вызначыць канкрэтныя прававыя крокі, у тым ліку магчымасць звароту ў Спартыўны арбітражны суд (CAS) адносна рашэнняў органаў ІІХФ”, — гаворыцца ў заяве.
Старшыня ФХБ Аляксандр Багдановіч адзначыў, што цяперашняе рашэнне ІІХФ фактычна “паўтарае вынік скасаванага: зборныя Беларусі зноў застаюцца па-за турнірамі, пры гэтым змяняецца толькі абгрунтаванне”.
“Выклікае пытанні і непаслядоўнасць падыходаў. Нядопуск беларускіх каманд ІІХФ тлумачыць неабходнасцю захаваць структуру і арганізацыйнае планаванне турніраў, але ў дачыненні да Расіі заяўляе пра неабходнасць выканаць рашэнне CAS, што таксама запатрабуе змены складу ўдзельнікаў. Чаму такі ж падыход не выкарыстаны да Беларусі, застаецца без адказу”, — падкрэсліў ён.
7 лістапада савет ІІХФ пацвердзіў сваё ранейшае рашэнне пра нядопуск мужчынскай і моладзевай зборных Беларусі да ЧС-2027. У адпаведнай заяве гаварылася, што “рашэнне савета было прынятае пасля пастановы дысцыплінарнай калегіі ІІХФ, якая часткова задаволіла апеляцыю Федэрацыі хакея Беларусі на рашэнні ад 27 ліпеня 2026 года”. Разам з тым, як было адзначана, “калегія ў сваёй пастанове пацвердзіла, што не мела прававых падстаў прадпісаць неадкладнае аднаўленне ўдзелу”.
“Прымаючы рашэнне, савет улічыў існыя спартыўныя і арганізацыйныя ўмовы ў дачыненні да абодвух чэмпіянатаў, уключаючы структуру спаборніцтваў, расклады, продаж квіткоў і аператыўнае планаванне, — заяўлена ў дакуменце. — Разгледзеўшы гэтыя акалічнасці, савет пастанавіў, што беларускія зборныя не будуць удзельнічаць у гэтых двух чэмпіянатах у сезоне 2027 года”.
30 ліпеня савет ІІХФ абвясціў пра рашэнне не дапускаць мужчынскую і моладзевую зборныя Беларусі да ЧС-2027 у сувязі з “захаваннем занепакоенасці адносна бяспекі і захадаў для яе гарантавання”. Тады ж міжнародная арганізацыя паведаміла, што Федэрацыя хакея Беларусі звярнулася да савета ІІХФ з просьбай дапусціць нацыянальныя зборныя і да іншых чэмпіянатаў свету — сярод жанчын (дывізіён IV), жанчын да 18 гадоў (дывізіён III), юніёраў да 18 гадоў. Пры гэтым яшчэ 28 траўня ІІХФ пацвердзіла допуск беларускіх зборных да гэтых спаборніцтваў.
Прэс-сакратар МЗС Варанкоў памылкова заявіў, што CAS прадпісаў дапусціць беларускія зборныя да хакейных турніраў

- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


