Мінск 19:43

Уначы над Гомелем быў чутны гул беспілотніка і гук выбуху — “Флагшток”

Гомель
Фота: "Флагшток"

26 чэрвеня, Позірк. У ноч на 26 чэрвеня над Гомелем пралятаў і, магчыма, узарваўся беспілотны лятальны апарат, паведамляе рэгіянальнае выданне “Флагшток”.

Са спасылкай на жыхароў горада ўдакладняецца, што каля 3.00 быў чутны гук, тыповы для пралёту ваеннага БПЛА, а таксама выбух. Да гэтага, каля 2:00, гул беспілотніка быў чутны ў Добрушы (27 км ад Гомеля на Усход).

“Позірк” вывучыў інфармацыю ў сацсетках і знайшоў пацверджанне таму, што жыхары Гомеля і Добруша паведамлялі пра пачутае ноччу. Пад публікацыямі дзясяткі каментароў, з пустых акаўнтаў, якія абвінавачваюць сведкаў здарэння не толькі ў выдумках і панікёрстве, але і ў тым, што яны “даюць інфаповад украінскім навінам”.

Украінскі маніторынгавы рэсурс “еРадар” інфармаваў напярэдадні позна ўвечары аб пяці беспілотніках, якія заляталі ў Жытомірскую вобласць з боку Беларусі.

24 чэрвеня “Флагшток” са спасылкай на свае крыніцы паведамляў, што ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы трое сутак (з 21 чэрвеня) не фіксаваліся ўдарныя расійскія дроны.

У канцы вясны і пачатку лета, паводле звестак рэсурсу, такія пралёты былі масавымі, частка беспілотнікаў трапляла на беларускую тэрыторыю: “Рух БПЛА на нізкіх вышынях назіралі жыхары прыгранічных населеных пунктаў”.

Пры гэтым усе наступныя дні Чарнігаўшчыну па-ранейшаму працягвалі атакаваць расейскія дроны, але іх накіроўвалі па іншых маршрутах, якія не закранаюць украінска-беларускае памежжа.

Падкрэсліўшы, што масіраваных паветраных нападаў РФ у гэтыя дні не было, і “канчатковыя высновы рабіць рана”, аўтары выдання выказалі здагадку, што “адсутнасць дронаў уздоўж мяжы звязана з магчымым спыненнем выкарыстання рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі, з дапамогай якіх РФ карэктуе атакі”.

19 чэрвеня Уладзімір Зяленскі даў Лукашэнку тыдзень на зняцце з вышак рэтранслятараў для навядзення дронаў уздоўж мяжы з Украінай: “Калі ён гэта не зробіць, зробім мы”. Палітык таксама заклікаў Лукашэнку спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расейскага войска.

На наступны дзень у звароце да суайчыннікаў ён заявіў, што Украіне вядома “пра чатыры такія рэтранслятары ў Беларусі — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях”, і паўтарыў, што ў Беларусі “ёсць час, каб дэмантаваць гэтае абсталяванне”.

24 чэрвеня Зяленскі паведаміў, што абсталяванне спыніла працу двума днямі раней: “Дэмантавалі [рэтранслятары] ці не, я, шчыра кажучы, пакуль не ведаю. Але мы працуем над гэтым, і я вельмі ўважліва сачу і штодзённыя даклады атрымліваю. Факт, што рэтранслятары на сёння не працуюць”.

Днём пазней кіраўнік украінскай дзяржавы запатрабаваў спыніць развіццё прыгранічнай інфраструктуры агрэсіі з боку Мінска.

Амбасадар Чарнагор: У выпадку эскалацыі небяспека на тэрыторыі Беларусі будзе знішчаная дыстанцыйным шляхам

26 чэрвеня, Позірк. Амбасадар МЗС Украіны па асаблівых даручэннях, які адказвае за сувязі з беларускімі дэмсіламі, Яраслаў Чарнагор выключае ўвод украінскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі “ў выпадку эскалацыі“. "Нам чужая тэрыторыя не патрэбная. Трэба ліквідаваць небяспеку. Таму нашы жаўнеры будуць …
Падзяліцца: