За няпоўныя паўгода памежная служба Літвы затрымала траіх беларусаў, якія знаходзіліся ў вышуку

26 чэрвеня, Позірк. За няпоўныя шэсць месяцаў 2026 года літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) затрымала 247 чалавек, якіх “за розныя злачынствы і правапарушэнні” шукалі праваахоўныя органы Літвы ды іншых краін.
Большасць затрыманых — 229 (92,7%) — грамадзяне Літвы. Сярод астатніх 18 былі грамадзяне Латвіі — 4 (1,6% усёй колькасці; 22,2% усіх замежнікаў), Беларусі, Вялікабрытаніі і Расіі — па 3 (па 1,2% і па 16,7% адпаведна), Малдовы — 2 (0,8%; 11,1%), Ірландыі, Румыніі і Турцыі — па 1 (па 0,4%; па 5,6%).
У 2025 годзе літоўскія памежнікі затрымалі 11 беларусаў, якія знаходзіліся ў вышуку (агулам затрыманых — 803, з іх замежнікаў — 101; доля беларусаў у агульнай колькасці — 1,4%, сярод замежнікаў — 10,9%), у 2024-м — 6 (767, 62; 0,8%, 9,7%).
Паводле інфармацыі САДМ, 25 чэрвеня на літоўска-беларускай мяжы быў затрыманы замежнік, які знаходзіўся ў вышуку па лініі Інтэрпола для наступнага арышту. Адзначаецца, што 52-гадоваму грамадзяніну Малдовы дазволілі ўехаць у Літву праз пункт пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку — Беняконі), але адразу пасля гэтага правялі асабісты дагляд і перадалі паліцыі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



