Мытня паведаміла пра раскрыццё схемы нелегальнага ўвозу ў Беларусь аўтамабіляў прэміум-класа

26 чэрвеня, Позірк. Аб раскрыцці “злачыннай схемы ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС і рэалізацыі аўтамабіляў прэміум-класа” паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
У дачыненні да “групы грамадзян” распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 231 КК (ухіленне ад выплаты плацяжоў, якія спаганяюцца мытнымі органамі), адзначае ведамства.
“Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў мытнікі ўстанавілі, што ўдзельнікі схемы, папярэдне стварыўшы юрыдычную асобу ў мэтах зручнасці ўзаемных разлікаў, арганізавалі незаконнае перамяшчэнне праз мяжу новых транспартных сродкаў у свой жа адрас для наступнага перапродажу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым, як заяўляе ДМК, для мытнага афармлення “падаваліся дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб нібыта прытрымліванні аўто ў адрас фізічных асоб для асабістага карыстання”.
“Стаўкі мытных пошлін для фізічных асоб на парадак ніжэйшыя, чым для юрыдычных, — канстатуе ведамства. — Адпаведна, у мытню заяўляліся няслушныя звесткі ў мэтах ухілення ад выплаты мытных плацяжоў і ўтылізацыйнага збору ў поўным аб’ёме”.
Паводле даных мытні, усяго было перамешчана каля 300 электрамабіляў і гібрыдаў, па кожным з якіх у бюджэт не даплачана да 60 тыс. рублёў.
Агульная шкода склала каля 10 млн. рублёў.
“Грамадзян Беларусі, якія арганізавалі злачынную дзейнасць, чакае крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі тэрмінам на шэсць гадоў”, — падкрэслівае ДМК.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


