Беларусь ініцыюе скліканне экстранага пасяджэння Савета бяспекі ААН, але паведамляе пра гэта РФ
26 чэрвеня, Позірк. Запыт Беларусі на скліканне экстранага пасяджэння Савета Бяспекі ААН у сувязі з атакай на аўтобус у Бранскай вобласці падтрымала Расія, заявіла в.а. пастаяннага прадстаўніка РФ пры ААН Ганна Еўсцігнеева.
Еўсцігнеева назвала атаку “наўмысным ударам УСУ па аўтобусе, які перавозіў мірных жыхароў – беларускіх грамадзян, уключаючы дзяцей” (цытата паводле расійскіх дзяржСМІ).
“Разлічваем, што члены Савета Бяспекі дадуць прынцыповую ацэнку гэтаму злачынству супраць грамадзянскага насельніцтва”, — дадала яна.
Інфармацыі аб тым, што Мінск мае намер склікаць пасяджэнне Савета бяспекі няма ні на сайце МЗС Беларусі, ні на старонцы пастаяннага прадстаўніцтва краіны пры ААН, ні ў акаўнтах МЗС у сацсетках названых ведамстваў. Не паведамляюць аб гэтым і беларускія дзяржСМІ.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі згаданай школы патрапіў пад удар. У транспартным сродку знаходзіліся 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння.
Сярод дзяцей, якія суправаджалі, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула. Жанчына родам з Луганска (акупаваная тэрыторыя Украіны), доўга жыла ў Беларусі.
Першапачаткова заяўлялася, што пацярпелі восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей. Пазней МЗС Беларусі ўдакладніла, што пацярпелых шэсць (пяць — дзеці). Раніцай 18 чэрвеня пецярых дзяцей і аднаго дарослага з расійскіх бальніц павезлі ў медустановы Мінска.
Расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады і прапаганда адразу абвінавацілі ў тым, што здарылася Украіну.
У дзень інцыдэнту Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што ўкраінскі бок не мае дачынення да ўдару па аўтобусе. Абвінавачанні названыя “чарговай інфармацыйнай правакацыяй Крамля”.
Лукашэнка ж заявіў, што ў аўтобус з беларускімі дзецьмі патрапіў менавіта ўкраінскі робат.
Выданне The Wall Street Journal (WSJ) 23 чэрвеня са спасылкай на былых, а таксама цяперашніх еўрапейскіх і расійскіх чыноўнікаў паведаміла аб узмацненні ціску на Беларусь з боку Расіі, каб яшчэ больш уцягнуць яе ў вайну з Украінай.
Паводле іх, Масква хоча выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю, каб пашырыць удары беспілотнікамі па Украіне, адцягнуць частку ўкраінскіх войскаў з усходняга фронта, а таксама праводзіць аперацыі супраць суседніх з Беларуссю краін НАТО.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


