У лесе на тэрыторыі Гомельскай вобласці затрыманы мінчанін з кілаграмам псіхатропу
23 кастрычніка, Позірк. Аб затрыманні ў лясным масіве ў Гомельскай вобласці 24-гадовага жыхара Мінска па падазрэнні ў распаўсюдзе наркотыкаў паведаміла прэс-служба МУС.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына працаваў аптова-рознічным кур’ерам інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў. На ўказанне куратара ён забраў буйную партыю расфасаванага рэчыва для далейшага распаўсюджвання.
Затрыманне праведзена пры сілавой падтрымцы байцоў САХР унутраных войскаў МУС. У схованках выявілі і канфіскавалі кілаграм асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС (сінтэтычнае псіхатропнае рэчыва з групы катынонаў; можа выклікаць пачашчанае сэрцабіцце, павышэнне ціску, трывожнасць, галюцынацыі, псіхоз. — “Позірк“.).
Паведамляецца, што следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны збыт наркотыкаў. Падазраванаму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту“ (ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту“ (ч. 2-5 арт. 328 КК).
У 2025 годзе колькасць асуджаных па “наркатычных“ артыкулах КК павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м.
За ўчыненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, летась было асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%). З іх 2.077, або 92,2%, прызнана вінаватымі па арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка

