Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў утрымліваюцца ў месцах няволі па палітычных матывах

26 чэрвеня, Позірк. З 2020 года ў Беларусі пад палітычна матываваны крымінальны пераслед трапілі не менш за 68 беларускіх вайскоўцаў, паведамляе праваабарончы центр “Вясна”.
На сёння 27 з іх утрымліваюцца ў месцах няволі. У прыватнасці, 24 чалавекі адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, дваім прысуджана абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яшчэ адзін чалавек утрымліваецца пад вартай і чакае суда.
Прынамсі дзесяць вайскоўцаў былі асуджаныя паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса.
Найбольшы вядомы тэрмін, прызначаны судом вайскоўцу, складае 21 год пазбаўлення волі. Праваабаронцам таксама вядома пра выпадкі катаванняў, жорсткага абыходжання і збівання затрыманых вайскоўцаў.
Апроч гэтага, у зняволенні на іх аказваюць розным чынам ціск, у тым ліку праз сваякоў, адзначаюць праваабаронцы.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



