Стрэльбы з боепрыпасамі і незаконныя рыбалоўныя снасці канфіскаваныя ў 67-гадовага жыхара Маладзечанскага раёна

21 верасня, Позірк. Арсенал агнястрэльнай зброі і незаконныя рыбалоўныя снасці канфіскавалі ў 67-гадовага жыхара Маладзечанскага раёна супрацоўнікі міліцыі і прыродаахоўнай інспекцыі, паведаміла 21 верасня УУС Мінскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі ведамства, дома ў мужчыны было знойдзена чатыры стрэльбы, больш за 300 патронаў розных калібраў, 600 г пораху, а таксама каля 70 м рыбалоўнай сеткі, рыбалоўны пад’ёмнік і рагатка для здабычы рыбы, якія забаронена выкарыстоўваць.
Выяўленыя “прылады незаконнага палявання і рыбнай лоўлі” вынятыя. Прызначаная балістычная экспертыза зброі, паводле яе вынікаў “дзеянням пенсіянера будзе дадзеная прававая ацэнка”.
Абласная міліцыя адзначыла, што за “незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў” прадугледжаная крымінальная адказнасць паводле арт. 295 КК, а “за такія ж дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі і боепрыпасаў да яе” — адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 24.46 КаАП.
Сілавыя структуры перыядычна інфармуюць пра канфіскацыю ў грамадзян агнястрэльнай зброі.
Напрыканцы жніўня паведамлялася, што стрэльбы ІЖ і ТОЗ, часткі іншых стрэльбаў, а таксама больш за 130 боепрыпасаў рознага калібру знойдзеныя ў жыхара Салігорскага раёна (Мінская вобласць).
У сярэдзіне ліпеня Генеральная пракуратура са спасылкай на пракуратуру Віцебскай вобласці заявіла, што 48-гадовы жыхар Глыбоцкага раёна з 2019 года незаконна захоўваў агнястрэльную наразную зброю і 87 боепрыпасаў, якія належалі яго нябожчыку бацьку. У дачыненні да мужчыны была распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя набыццё і захоўванне агнястрэльнай наразной зброі і боепрыпасаў).
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


