За шэсць дзён у міліцыю паступіла больш за 2,1 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў

21 верасня, Позірк. Больш за 100 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, паведаміла 21 верасня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, зарэгістравана сем злачынстваў, “здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, “заблакавана магчымасць плацяжоў на адрас 20 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі”; прыпыненыя расходныя аперацыі па 40 рахунках.
Затрыманы кур’ер, які, як заяўлена, працаваў “у інтарэсах аферыстаў”.
Праведзены “Позіркам” аналіз зводак МУС паказаў, што з 15 верасня ў міліцыю паступіла больш за 2,1 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана 10 кур’ераў, у іх канфіскавана не менш за 100 тыс. рублёў.
Ведамства не паведамляе, якія санкцыі прымяняюцца ў дачыненні да кур’ераў. Акрамя таго, МУС не заўсёды інфармуе пра вынятыя ў іх грошы: у штодзённых даных за 15–21 верасня сума прыводзілася толькі два разы.
З 30 чэрвеня па 16 ліпеня ў міліцыю паступіла больш за 5 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў, з 18 па 28 ліпеня — больш за 3,7 тыс., з 28 ліпеня па 6 жніўня — больш за 2,5 тыс., з 7 па 16 жніўня — больш за 2,85 тыс., за 18–31 жніўня — больш за 4,4 тыс., 1–7 верасня — больш за 2,2 тыс., 8–14 верасня — больш за 2,1 тыс.
Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў па выніках студзеня — траўня 2026 года перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%.
Паводле інфармацыі прадстаўніка галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця Следчага камітэта Леаніда Мельніка, у першай палове 2026 года колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічылася на 16%.
У абодвух выпадках абсалютныя лічбы не называліся.
У 2023 годзе, згодна з інфармацыяй ведамства, удзельная вага кіберзлачыннасці складала 21,5%, у 2024-м — 27,5%, у 2025-м — 29,7%. У 2026 годзе штотыдзень здзяйсняецца ў сярэднім 359 кіберзлачынстваў, або больш за 50 у дзень.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


