ЗША працуюць над буйной здзелкай па куплі калію ў Беларусі — Трамп

21 верасня, Позірк. Злучаныя Штаты Амерыкі “працуюць над буйной здзелкай па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі”, напісаў 21 верасня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Truth Social прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
“Цана будзе істотна ніжэйшая за тую, якую мы цяпер плацім Канадзе, — гэта вельмі добрая навіна для нашых фермераў і ўладальнікаў ранча. Дзякую за ўвагу да гэтага пытання!” — адзначыў палітык.
Адметна, што раней у гэты дзень Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімірам Арлоўскім заявіў, што Мінск не можа паставіць у ЗША вялікіх аб’ёмаў калійных угнаенняў, бо вырабленая прадукцыя ўжо звязаная кантрактамі на гэты год з іншымі краінамі.
“Мы нават калі б захацелі паставіць некуды на іншыя, заходнія рынкі, проста гэтых аб’ёмаў няма — усё закантрактавана”, — сказаў ён.
11 верасня Лукашэнка паведаміў пра нібыта пастаўку беларускіх калійных угнаенняў Вашынгтону, якая цяпер адбываецца: “Цяпер грузім калій — прадаём Злучаным Штатам Амерыкі. <…> Вось у нас вызвалілася. Мы ж закантрактавалі іх (угнаенні. — “Позірк”.) на гэты год, на наступны год разгледзім. Цяпер з’явілася магчымасць судна загрузіць (заўтра дакладна скончым загрузку) — забірайце”.
15 верасня ён прыняў у Мінску спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла. У афіцыйных рэлізах тэма не ўздымалася.
Аднак у апублікаваным на наступны дзень інтэрв’ю The New York Times ад 16 верасня Коўл заявіў: “Здзелка па калійных угнаеннях знаходзіцца ў вельмі добрым стане, каб забяспечыць іх пастаўкі з Беларусі ў ЗША — менавіта гэтага хоча прэзідэнт Трамп. Сёння я сустрэўся з прэзідэнтам Літвы, а заўтра сустрэнуся з прэзідэнтам Латвіі, каб дамагчыся ўзгодненай пазіцыі ўсіх бакоў”.
16–17 верасня прадстаўнік Штатаў сустрэўся з прэм’ер-міністрамі Літвы і Латвіі, а таксама літоўскім прэзідэнтам. У афіцыйных паведамленнях тэма транзіту калію не фігуравала.
Сёлета ў сакавіку па выніках візіту Коўла ЗША скасавалі санкцыі ў дачыненні да беларускіх калійных угнаенняў. Пры гэтым іх пастаўка праз порт Клайпеды (Літва) немагчымая ў сувязі з санкцыямі Еўрапейскага саюза.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


