У жыхара Мінска знойдзена звыш кілаграма марыхуаны, грыбоў і ЛСД — распачатая крымінальная справа

21 верасня, Позірк. 46-гадовага жыхара Мінска затрымалі за незаконны абарот наркотыкаў супрацоўнікі наркакантролю Фрунзенскага РУУС, паведаміла 21 верасня прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Адзначаецца, што дома ў мужчыны было знойдзена каля 1.100 грамаў “гатовай да ўжывання” марыхуаны, чатыры гаршкі з каноплямі, 30 г псілацыбінавых грыбоў, 20 марак ЛСД і прыстасаванні для курэння.
“Мужчына прызнаўся, што псіхатропныя грыбы і каноплі вырошчваў дома для ўласнага ўжывання, для гэтых жа мэтаў набыў у наркамаркеце і забраў у закладцы маркі ЛСД, — гаворыцца ў паведамленні. — Вядома, што мужчына афіцыйна не працаўладкаваны і жыў за кошт разавых падпрацовак, раней у поле зроку міліцыі не трапляў”.
Распачатая крымінальная справа. Сілавікі правяраюць датычнасць мужчыны да “распаўсюду наркатычных сродкаў”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



