ByAction: Пастановы на дэпартацыю з ЗША за пропуск іміграцыйных судоў — ад пачатку года з гэтым сутыкнулася 52 беларусы

22 верасня, Позірк. Беларусы, якія чакаюць разгляду спраў у іміграцыйных судах Злучаных Штатаў Амерыкі, “усё часцей сутыкацца з сітуацыямі пропуску сваіх судовых пасяджэнняў і атрымліваюць рашэнні аб дэпартацыі”, паведамляе валанцёрская праваабарончая ініцыятыва ByAction.
Паводле яе інфармацыі, ад пачатку 2026 года беларусы не з’явіліся на пасяджэнні ў рамках 42 судовых спраў, у выніку чаго “былі вынесены пастановы аб іх дэпартацыі”. “З улікам членаў іх сем’яў гэтыя рашэнні закранулі агулам 52 асобы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ініцыятыва ByAction падкрэсліла, што беларусам у ЗША не варта спадзявацца толькі на адваката ў гэтым пытанні: “У 10 з 52 асоб быў адвакат, але яны ўсё адно прапусцілі судовае пасяджэнне”.
“Мы настойліва раім штодня правяраць статус сваёй справы ў судовай сістэме. Цяпер даты слуханняў, прызначаныя суддзі і іншая інфармацыя па іміграцыйных справах могуць мяняцца практычна штодня”, — адзначылі валанцёры, нагадаўшы пра існаванне мабільнага дадатку, які аўтаматычна адсочвае абнаўленні па справе.
Міграцыйная палітыка ў ЗША стала больш жорсткай пасля вяртання да ўлады Дональда Трампа, які выйграў прэзідэнцкія выбары ў 2024 годзе.
Раней ByAction паведамляла, што за студзень — жнівень 2026 года ў ЗША “былі затрыманыя і змешчаныя ў іміграцыйныя турмы як мінімум 89 беларусаў”. Паводле даных ініцыятывы, прыкладна тры чвэрці затрыманых — мужчыны. Больш за ўсё затрыманняў было ў ліпені — 23, студзені — 15 і сакавіку — 13. Сярод тых беларусаў, што былі затрыманыя ў ЗША сёлета, трое ўжо дэпартаваныя ў Беларусь, яшчэ трое пагадзіліся на добраахвотны выезд.
На сайце ByAction гаворыцца, што гэта валанцёрская ініцыятыва, якая “аказвае падтрымку грамадзянам Беларусі, што шукаюць палітычнага прытулку ў Злучаных Штатах”.
Праект быў створаны ў адказ на рост патрэбы ў падтрымцы палітычных уцекачоў з Беларусі, якія “праходзяць легальны іміграцыйны працэс і сутыкаюцца з рызыкай затрымання або ўтрымліваюцца ў іміграцыйных цэнтрах пасля пачатку працэдуры дэпартацыі ў Беларусь”.
Заяўлена, што ByAction “катэгарычна асуджае любое неправамернае выкарыстанне або злоўжыванне сістэмай надання прытулку”.


- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

