Энергазабеспячэнне ў двух раёнах Мінска парушалася праз абрыў провада на паветранай лініі электраперадачы

25 лютага, Позірк. Энергазабеспячэнне ў Першамайскім і Савецкім раёнах Мінска парушалася раніцай 25 лютага праз абрыў провада на паветранай лініі электраперадачы 110 кВ, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
“Сёння ў 8:47 праз пашкоджанне ў электрычных сетках часова адключалася энергетычнае абсталяванне на падстанцыі “Зялёны луг”, — гаворыцца ў паведамленні. — Спецыялісты прадпрыемства “Мінскэнерга” неадкладна пачалі аднаўленчыя работы. У 9:29 электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў было адноўленае”.
“Па выніках праведзенага дэталёвага абследавання лініі электраперадачы “Мінск Паўночная — Мінск Усходняя” персаналам знойдзены абрыў провада ў пралёце апор, які стаў прычынай парушэння электразабеспячэння”, — адзначае Мінэнерга.
Раней “Позірк” паведамляў, што шэраг тралейбусаў і трамваяў не курсіраваў з 8:47 да 9:30 праз адсутнасць напругі на вуліцах Філімонава, Кедышкі, Кнорына, Кузьмы Чорнага, Мірашнічэнкі, Каліноўскага, а таксама бульвары Талбухіна і Лагойскім тракце.
Акрамя таго, адключэнне электраэнергіі прывяло да спынення помпавага абсталявання вадазабору № 5 “Бараўляны”, з-за чаго, паводле інфармацыі прадпрыемства “Мінскводаканал”, знізіўся ціск у вадаправоднай сетцы “ў квартале вуліц Мірашнічэнкі — Сядых — Лагойскі тракт — Гамарніка — Каліноўскага — Цікоцкага — Карбышава”.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

