Рыжанкоў раскрытыкаваў ЕС у ААН і заклікаў “правесці глабальную перазагрузку ў сферы правоў чалавека“

25 лютага, Позірк. “Правесці глабальную перазагрузку ў сферы правоў чалавека ў мэтах мінімізацыі канфліктнага патэнцыялу праваабарончай тэматыкі” прапанаваў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на сегменце высокага ўзроўню 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека 24 лютага ў Жэневе (Швейцарыя).
Паводле паведамлення прэс-службы МЗС, Рыжанкоў заявіў, што перазагрузка павінна ўлічыць разнастайнасць палітычных сістэм, шляхоў развіцця і культурных традыцый і ўвесці выразную забарону “на ўсякую іерархію ў правах чалавека і двайныя стандарты“.
“Мы гатовыя падтрымаць кіраўніцтва ААН у ініцыятывах, накіраваных на ўстойлівасць і справядлівасць у міжнародных адносінах. Але калі асобныя краіны не спыняць маніпуляваць праваабарончай тэматыкай, мы нічога не вырашым“, — сказаў Рыжанкоў.
Паводле яго сцвярджэння, на Беларусь “навесілі мільён ярлыкоў у галіне правоў чалавека”, гэтыя абвінавачанні ён назваў абсурднымі.
Сапраўдным крызісам дэмакратыі, заявіў Рыжанкоў, з’яўляецца сама Еўропа, якая нібыта “парушае ўсе базавыя чалавечыя каштоўнасці“, што ўжо “разумеюць і ў Белым доме“.
Міністр абурыўся, што ЕС “закрывае ў сябе беларускія і расійскія СМІ“, такім чынам “права грамадзян атрымліваць доступ да сама мала альтэрнатыўнага меркавання сёння знішчанае“. Пры гэтым ён нічога не сказаў пра знішчэнне беларускімі ўладамі незалежных СМІ ўнутры краіны.
Рыжанкоў, прывёў, паводле яго выразу, “прыклад цынічнасці”: у ЕС наўпрост ці ўскосна парушаюць права на перамяшчэнне праз мяжу Беларусі з ЕС не толькі сваіх грамадзян, але і грамадзян Беларусі і Расіі.
“Я маю на ўвазе не ўсіх у ЕС, а вось Польшчу, Літву і Латвію. Мы, дарэчы, ведаем, чаго яны баяцца — праўды. Праўды, якую прывязуць з сабой іх грамадзяне з паездкі ў нашы краіны. Парадокс! Але яшчэ 40 гадоў таму Захад уводзіў санкцыі ў дачыненні да СССР за абмежаванне правоў савецкіх грамадзян на выезд за мяжу, каб яны, як тады мы казалі, не прывозілі капіталістычную праўду“, — сказаў Рыжанкоў.
Беларуская дэлегацыя на чале з Рыжанковым 24-26 лютага 2025 года наведвае Жэневу для ўдзелу ў “сегментах высокага ўзроўню“ 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) і канферэнцыі па раззбраенні.
19 сакавіка на гэтай жа сесіі СПЧ адбудзецца інтэрактыўны дыялог па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на падставе першага дакладу спецыяльна створанай незалежнай групы экспертаў.
У дакладзе канстатуецца, што беларускі ўрад “здзейсніў шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва“. Гэтыя парушэнні, на думку групы, з’яўляюцца “часткай жорсткіх намаганняў па падаўленні любой апазіцыі праўленню прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі”. Пры гэтым “некаторыя з гэтых парушэнняў прыраўноўваюцца да злачынстваў супраць чалавечнасці”.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка