Ціханоўская: Рэжым паступова руйнуе НКА — сэрца Беларусі

27 лютага, Позірк. Тысячы беларусаў пазбаўленыя жыццёва важнай падтрымкі, якую давалі беларускія ініцыятывы і некамерцыйныя арганізацыі, заявіла 27 лютага дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з нагоды Сусветнага дня некамерцыйных арганізацый (НКА).
“Грамадзянская супольнасць заўсёды была сэрцам Беларусі. Гэта дабрачынцы, якія дапамагаюць тым, хто трапіў у бяду: падтрымліваюць пенсіянераў і людзей з інваліднасцю, прапануюць адукацыйныя магчымасці дзецям і моладзі, абараняюць правы чалавека, развіваюць культуру і адукацыю. Гэта адданыя, натхнёныя людзі, якія робяць нашае грамадства адкрытым, моцным і салідарным. Але рэжым паступова, па кавалачку, руйнуе гэтае сэрца: цягам апошніх 4,5 года ліквідавана больш за 1.800 арганізацый. Тысячы беларусаў пазбаўленыя той жыццёва важнай падтрымкі, якую давалі беларускія ініцыятывы”, — адзначыла Ціханоўская.
Паводле яе слоў, здзяйсняецца спроба пазбавіць беларусаў адчування падтрымкі і магчымасці яднацца. На яе думку, рэжыму не зразумець, што грамадзянская супольнасць — гэта не офісы і рэгістрацыі, а людзі. І гэтыя людзі, нягледзячы на пагрозы і ціск, не зніклі, а нават ва ўмовах бясконцых рэпрэсіяў беларусы працягваюць дапамагаць адно аднаму.
Палітык адзначыла, што арганізацыі, якія вымушана спынілі працу ў краіне, дапамагаюць беларусам за мяжой: падтрымліваюць палітвязняў і іх сем’і, праваабаронцаў, журналістаў, усіх, хто сутыкнуўся з патрэбай у дапамозе ў выгнанні.
“Унутры Беларусі людзі самастойна арганізуюцца — і ладзяць ініцыятывы ўзаемадапамогі, каб ніводзін з тых, хто патрапіў у бяду, не застаўся сам-насам са сваімі праблемамі. Гэтая салідарнасць — тое, што заўсёды нас аб’ядноўвае. І пакуль ёсць людзі, гатовыя падставіць плячо, дапамагчы, выказаць словы падтрымкі — грамадзянская супольнасць жыве. Яна жыве ў кожным з нас. І ніякая дыктатура не зможа гэта знішчыць”, — падкрэсліла Ціханоўская.
7 лютага пастаянны прадстаўнік Мінска пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская заявіла, што ў Беларусі “ў 2020 годзе была зробленая спроба здзяйснення дзяржаўнага перавароту некаторымі няўрадавымі арганізацыямі, якія займаліся антыўрадавай дзейнасцю”. Так яна адрэагавала на абвінавачванні ў рэпрэсіях супраць арганізацый грамадзянскай супольнасці.
“Рашэннем суда гэтыя арганізацыі і іх члены былі прызнаныя адказнымі за парушэнне закона. Гэта не варта лічыць рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці”, — сказала Бельская.
Паводле звестак праваабарончай арганізацыі Lawtrend, за перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года па студзень 2025-га ў Беларусі ліквідавана не менш 1.896 няўрадавых арганізацый — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый. Яшчэ не менш 1.187 некамерцыйных арганізацый на канец студзеня гэтага года знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі.
- ЭканомікаКрук: Новыя выклікі павышаюць верагоднасць стрэсавых сцэнарыяў для эканомікі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПалітыка, якую праводзіць Нацбанк, не адпавядае рэальнаму становішчу спраў — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2025 года больш за ўсё падаражэлі курсы замежных моў, айчынныя цыгарэты і газетыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУлады чакаюць падзення экспарту ў РФ і спрабуюць гэта прадухіліць — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Аналітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ МУС лічаць неэфектыўнай прафілактыку ўцягвання непаўналетніх у злачынствы па збыце наркотыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 1 тыс. спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд пачаў разглядаць скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+