Мінск 22:06

Курсы долара, еўра і юаня выраслі перад выходнымі

28 лютага, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 лютага 2025 года.

Каціроўка долара вырасла да 3,2034 рубля (+0,0264; +0,83%), юаня — да 4,3386 рубля за 10 (+0,0272; +0,63%), еўра — да 3,3166 (+0,0153; +0,46%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6099 за 100 (-0,0015; -0,04%).

На працоўным тыдні, які адыходзіць (24-28 лютага), долар патаннеў на 0,12% (з 3,2071 да 3,2034 рубля), еўра — на 1% (з 3,35 да 3,3166), юань — на 0,58% (з 4,364 да 4,3386 за 10); расейскі рубель падаражэў на 1,21% (з 3,5669 да 3,6099 за 100).

На 1,73% (з 3,4735 да 3,4134 рубля) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 студзеня 2025-га. На першым месцы Расія, дзе долар афіцыйна патаннеў на 3,61% (са 101,6797 да 98,0062 рубля).

Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца па росце афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца па яго падаражэнні (+22,59%).

Падзяліцца: