Палітвязнямі прызнана яшчэ шэсць чалавек
27 лютага, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек, вынікае з тэксту заявы, распаўсюджанай 27 лютага праваабарончым цэнтрам“Вясна”.
Гэты статус атрымалі асуджаныя Аляксандр Краўчук, Арцём Палякоў, Вадзім Сенчанка і Максім Бельчанка, а таксама зняволеныя пад варту Яўген Бойка і Паліна Піткевіч (журналістка).
Краўчук асуджаны па арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) на 4,5 года, Сенчанка — па арт. 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да 3,5 года, Бельчанка — па арт. 3614 і 209 (махлярства) да 3 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд Палякову праваабаронцам невядомы, ён абвінавачваўся паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і 3614.
Бойка абвінавачваецца паводле арт. 3614, Піткевіч — 3611.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць названых і ўсіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна“, Lawtrend, Беларускі ПЭН, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт і Human Constanta.
У цяперашні час беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.233 чалавекі, 39 з іх атрымалі згаданы статус з 25 па 27 лютага.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



