У жыхара літоўскага горада Шальчынінкай знойдзеныя кантрабандныя беларускія цыгарэты — мужчына можа згубіць аўтамабіль

15 красавіка, Позірк. На выездзе з “Дзевянішскай пятлі” — тэрыторыі Літвы, амаль цалкам акружанай Беларуссю, 13 красавіка быў затрыманы літоўскі грамадзянін з кантрабанднымі цыгарэтамі, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, 33-гадовы жыхар горада Шальчынінкай раней ужо трапляўся з нелегальнымі грузамі. На гэты раз мужчыну, які ехаў на “Аўдзі А6” у бок свайго горада, спынілі для праверкі ля вёскі Шырвяй.
“У супрацоўнікаў САДМ з’явіліся падазрэнні, што ў спыненым аўтамабілі можа перавозіцца нелегальны груз, таму было вырашана прасканаваць яго ў бліжэйшым пункце памежнага кантролю ў Шальчынінкай, — гаворыцца ў паведамленні. — Падазрэнні пацвердзіліся — рэнтгенаўская сістэма мытні зафіксавала схованку. Пасля гэтага аўтамабіль даставілі для дэталёвага агляду ў падраздзяленне памежнай заставы “Гінтарас Жагуніс”.
Адзначаецца, што памежнікі разабралі прыборную панэль аўтамабіля і знайшлі пад ёй 250 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт кантрабанды з улікам падаткаў — 1.345 еўра.
У дачыненні да мужчыны распачатая адміністрацыйная вытворчасць за “парушэнне правілаў перавозкі падакцызных тавараў”. Яму пагражае штраф у памеры 2.000–5.590 еўра, таксама магчымая канфіскацыя аўтамабіля.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПакістанская кампанія шукае 96 чалавек для працы ў Беларусі, у асноўным — на будоўлі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за апошнія 130 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


