Міліцыя са стралянінай затрымала ў Мінску траіх замежнікаў, якія спрабавалі выкрасці з катэджа некалькі мільёнаў долараў

28 ліпеня, Позірк. Трое замежных грамадзян затрымана ў Мінску паводле падазрэння ў крадзяжы буйной сумы наяўных з прыватнага дома, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, 25 ліпеня супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы атрымалі звесткі аб невядомых у масках, якія “правялі разведку аднаго з прыватных дамоў“, пасля чаго выехалі ў Расію.
Ва ўзаемадзеянні з расійскімі калегамі супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобы падазроных. Імі аказаліся замежнікі ва ўзросце 39, 43 і 56 гадоў, раней неаднаразова судзімыя за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, адно са злачынстваў пацягнула смерць чалавека.
У Беларусь фігуранты вярнуліся на наступны дзень, паведамляе прэс-служба МУС. Ведаючы, што гаспадары катэджа знаходзяцца за мяжой, каля апаўночы яны пад’ехалі да дома, узламалі шклопакет і праніклі ўнутр, маючы намер выкрасці грошы.
Пасля гэтага яны былі затрыманыя пры падтрымцы сіл спецпадраздзяленняў. Адзначаецца, што пры правядзенні аперацыі прымянялася агнястрэльная зброя.
У затрыманых знойдзены інструменты для ўзлому, камплекты зменнага адзення і іншыя прадметы, якія, паводле версіі міліцыі, прызначаліся для ўчынення злачынства.
З апублікаванага МУС відэа вынікае, што мужчыны планавалі выкрасці з катэджа ад 1,5 да 5 млн долараў. На відэа затрымання чуваць шматлікія стрэлы. Аб раненнях затрыманых не паведамляецца.
Распачата крымінальная справа аб “крадзяжы, учыненым арганізаванай групай у асабліва буйным памеры”.
МУС паведамляе, што зараз праводзіцца праверка на дачыненне фігурантаў да аналагічных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі і іншых краін СНД.
Траіх замежнікаў падазраюць у разбоі на замову ў Смалявіцкім раёне (абноўлена)


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

