Мінск 00:08

Генсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні

Крыніца выявы: фэйсбук-акаўнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы

23 кастрычніка, Позірк. Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы мог бы садзейнічаць больш цеснаму ўзаемадзеянню паміж беларускімі дэмсіламі і Украінай на рэгіянальным узроўні. Пра гэта заявіў на прэс-брыфінгу ў Страсбургу (Францыя) 23 кастрычніка генеральны сакратар кангрэса Мацьё Мары, адказваючы на пытанне “Позірку”, ці існуе ў рамках кангрэса прастора для ўключэння незалежных беларускіх мясцовых актараў у дыскусіі аб рэгіянальнай бяспецы і будучыні аднаўленні Украіны.

“Я думаю, што гэта цалкам магло б мець месца”, — сказаў Мары.

Ён нагадаў пра свой удзел у міжнародным саміце гарадоў і рэгіёнаў, які прайшоў у Кіеве ў траўні 2026 года. Паводле слоў генеральнага сакратара кангрэса, на палях гэтага мерапрыемства ён асабіста назіраў за працэсам каардынацыі “на такім высокім узроўні” паміж Украінай у асобе прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і беларускімі дэмсіламі ў асобе Святланы Ціханоўскай, якія ва ўкраінскай сталіцы сустрэліся ўпершыню.

Прэс-брыфінг Мары быў прысвечаны прэзентацыі парадку дня 51-й сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы, якая пройдзе з 27 па 29 кастрычніка ў Страсбургу.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: