Мінск 18:10

Мытня спыніла незаконны ўвоз з РФ вадкасцяў для электронных цыгарэт на 1 млн рублёў

Фота: ДМК

23 кастрычніка, Позірк. Аб спыненні незаконнага ўвозу з Расіі партыі вадкасцяў для электронных цыгарэт коштам больш за 1 млн рублёў паведаміў 23 кастрычніка Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

“Звыш 29 тыс. адзінак вадкасцяў знаходзілася ў грузавым аўтамабілі Iveco, рух якога мытнікі спынілі пры правядзенні спецмерапрыемстваў на аўтадарозе М-1 у Дубровенскім раёне (Віцебская вобласць)”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што “расійская фірма, заяўленая ў накладных у якасці прадаўца, вадкасці на адрас беларускага атрымальніка не адпраўляла і ніякіх суправаджальных дакументаў не афармляла”.

Распачаты адміністрацыйны працэс. Перавозчыку пагражае штраф да 50% ад кошту прадмета правапарушэння.

Падзяліцца: