Колькасць пагроз інфраструктуры МУС “з вонкавага контуру” ўзрасла ў 10 разоў — Кубракоў

23 кастрычніка, Позірк. У параўнанні з 2025 годам колькасць пагроз інфраструктуры МУС “з вонкавага контуру“ ўзрасла ў 10 разоў, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на пасяджэнні калегіі ведамства 23 кастрычніка.
“Ва ўмовах развіцця сучасных тэхналогій адзначаецца рост знешняга дэструктыўнага ціску на інфраструктуру МУС, — цытуе Кубракова прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. — Сёння дадзеная тэма ў нашай краіне выведзеная на стратэгічны ўзровень забеспячэння нацыянальных інтарэсаў і з’яўляецца адным з ключавых фактараў устойлівага функцыянавання МУС“.
Кубракоў адзначыў, што “значны рост аб’ёму інфраструктуры, якая абслугоўваецца МУС, пацягнуў павелічэнне рызык кібератак”.
“Таму распрацаваны намі комплекс мер па пытаннях інфармацыйнай бяспекі, а таксама стварэнне цэнтраў забеспячэння кібербяспекі ў ведамстве спрыялі выкананню патрабаванняў дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, з’явіліся трыгерам па недапушчэнні рэалізацыі значных кібератакі ў дачыненні да ведамасных інфармацыйных сістэм і страты даных“, — сказаў кіраўнік МУС.
Кіраўнік міністэрства адзначыў, што сёлета ў верасні ўказам Аляксандра Лукашэнкі ўнесеныя змены ў дырэктыву № 1, у адпаведнасці з якімі сфера інфармацыйнай бяспекі “ўпершыню нарматыўна замацаваная ў якасці ключавога дзяржаўнага напрамку разам з аховай правапарадку і процідзеяннем экстрэмізму“.
Сайт МУС, як і частка іншых сайтаў органаў дзяржкіравання і дзяржСМІ, цяпер недаступны для замежных карыстальнікаў без VPN. Пры гэтым сайты недзяржаўных СМІ, якія працуюць у выгнанні, церпяць ад хакерскіх нападаў, асабліва напярэдадні і падчас важных грамадска-палітычных падзей у Беларусі і звязаных з Беларуссю.

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

